Apple прызнала ўсе свае прылады патэнцыйна ўразлівымі для хакераў


Ілюстратыўнае фота

Кампанія Apple прызнала, што ўсе яе прылады – як мабільныя, так і стацыянарныя – патэнцыйна ўразлівыя для хакераў, перадае bbc.com

Meltdown і Spectre паражаюць працу камп’ютарных працэсараў, і палягчаюць хакерам доступ да базы дадзеных: шкодныя праграмы могуць атрымаць доступ да абароненай частцы памяці ядра і выявіць месца захоўвання канфідэнцыйнай інфармацыі.

У кампаніі таксама кажуць, што пакуль ніякай інфармацыі аб узломах не паступала, аднак Apple ужо выпусціла абноўленую праграму абароны.

Карыстальнікі прадукцыі Apple нярэдка сцвярджаюць, што іх кампʼютары і гаджэты менш уразлівыя ў пытаннях бяспекі, чым прылады на базе Android або Windows. Але ў дадзеным выпадку ўразлівасць выяўлена ў мікрачыпах, якія вырабляюцца кампаніямі Intel і ARM, якія забяспечваюць сваёй прадукцыяй ўвесь кампʼютарны рынак.

Зрэшты, як запэўніваюць у кампаніі, праблема Meltdown не кранула гадзіннікаў Apple Watch.

Сістэма абароны супраць Spectre ў выглядзе апдэйта інтэрнэт-браўзэра Safari будзе выпушчаная ў бліжэйшыя дні.

Google і Microsoft таксама пацярпелі ад віруснай атакі і выпусцілі адпаведныя заявы.

Google сцвярджае, што смартфоны на базе Android, якія складаюць больш за 80% сусветнага рынку, абаронены ад падобных нападаў, калі ў карыстальнікаў устаноўлены ўсе апошнія абнаўлення.

Microsoft экстрана выпусціла антывірусную праграму для большай часткі сваёй прадукцыі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары