Апошні званок у беларускамоўнай гімназіі – глядзіце фота!


30 траўня па ўсёй краіне для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў прагучаць апошнія школьныя званкі. Ва ўсіх школах краіны пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Наш фотакрэспандэнт наведаў у гэты дезнь гімназію №23 у Менску, дзе адбываецца навучанне на беларускай мове.

Навучальны год сканчаецца толькі заўтра 31 траўня. Выпускныя школьныя экзамены пройдуць з 1 да 11 чэрвеня. Экзамены ў пісьмовай форме будуць пачынацца а 9 гадзіне.

У дзевяцікласнікаў іх будзе тры: беларуская і руская мова, матэматыка. Усе экзамены – у пісьмовай форме.

У 11-класнікаў будзе чатыры экзамены: адна з дзяржаўных моваў (на выбар), матэматыка, замежная мова і гісторыя Беларусі (у вуснай форме).

У 2015/2016 навучальным годзе ў краіне працавала больш за 3 тысяч устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаліся звыш 950 тысяч чалавек, з якіх 90,7 тысячы – дзевяцікласнікі і 57,4 тысячы – адзінаццацікласнікі.

У сувязі з апошнімі званкамі па ўсёй тэрыторыі Беларусі 30 траўня абмяжуюць продаж алкагольных напояў і піва.

Продаж алкаголю дазволяць толькі ва ўстановах грамадскага харчавання – на разліў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў