Апошні шанец паўдзельнічаць у конкурсе на найлепшую святочную страву на 25 сакавіка!


«Белсат» разам з чытачамі шукае лепшую святочную страву на Дзень Волі.

Умовы конкурсу простыя: падзяліцеся (або прыдумайце) рэцэптам, які, на вашую думку, можа стаць традыцыйным для свята Дня Волі. Аліна Коўшык, вядоўца «Белсату» ды аўтарка кулінарнага праекту «З коўшыка – у талерку» вызначыць тры самыя цікавыя і смачныя з іх. Напярэдадні свята яны з’явяцца на старонцы belsat.eu, а адзін з іх Аліна прыгатуе ды змесціць рэцэпт у аўтарскіх праектах.

Пераможцы атрымаюць:

  • Фірмовы кубак «Белсату»
  • Жаночую белсатаўскую кашульку (для аўтаркі праекта, або ў падарунак для каханай)
  • Дыск з канцэртам запісам гурту «Ляпіс Трубяцкі»
  • Бязмерную ўдзячнасць усіх, хто наважыцца зрабіць такую страву да святочнага стала 

Дасылайце свае рэцэпты на е-мэйл belsat.eu@gmail.com да 23 сакавіка.

Стужка навінаў