Аператару Івану Куракевічу, якога затрымалі на Маршы мудрасці, далі 15 содняў

Аператару Івану Куракевічу, які супрацоўнічае з «Белсатам», далі 15 содняў арышту нібыта за ўдзел у масавым мерапрыемстве.

Іван Куракевіч. Фота: Facebook

Разам з журналісткай Любоўю Лунёвай яго затрымалі на плошчы Якуба Коласа ў Менску на маршы пенсіянераў 7 снежня. Яны павінны былі зрабіць рэпартаж адтуль. Але амаль адразу журналістаў затрымалі.

Любоў Лунёва была шпіталізаваная з Акрэсціна ў кардыялогію.

Сёння за кратамі таксама застаюцца журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова (іх затрымалі за стрым з плошчы Пераменаў, супраць іх завялі крымінальную справу), а таксама палітычны аглядальнік, муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш.

belsat.eu

Hавiны