Апеляцыйную скаргу «графіцістаў» не задаволілі


Прысуд за надпіс «Беларусь мае быць беларускай» апеляцыйная інстанцыя Менгарсуду пакінула ў сіле.

Скаргу накіравалі графіцісты Вадзім Жаромскі, Максім Пякарскі і Вячаслаў Касінераў.

Прысуды ім, вынесеныя ў канцы студзеня Фрунзенскім судом Менску, засталіся ў сіле. Жаромскі мусіць сплаціць штраф у памеры 50 базавых велічыняў, Пякарскі – 40, Касінераў – 30 базавых.

Летась «графіцісты» намалявалі на сцяне закінутага будынку на плоце былой вайсковай часткі лозунгі «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці. Яна ўжо ідзе». Таксама ў Менску яны закідалі лямпачкамі з фарбай сацыяльныя білборды з выявай міліцыянтаў. Адвакаты даводзілі суду, што дзеянні «графіцістаў» трэба было кваліфікаваць, як дробнае хуліганства і разглядаць іх у адміністрацыйным судзе, а не крымінальным.

На сённяшні разгляд скаргаў Вадзім Жаромскі, Максім Пякарскі і Вячаслаў Касінераў не зʼявіліся.

НМ, belsat.eu, паводле «Радыё Свабода»

Стужка навінаў