Апазіцыянераў не пусцілі лічыць галасы


Прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў амаль не ўключылі ў склад участковых выбарчых камісіяў для выбараў Палаты прадстаўнікоў, якія ўдзень выбараў будуць непасрэдна лічыць галасы выбарцаў. Пра гэта сведчыць інфармацыя Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Hавiны
Выбарчыя камісіі зноў не пакажуць бюлетэняў назіральнікам
2019.08.06 17:48

Гэтак, сярод апазіцыйных партыяў найлепшы вынік – 18,2% уключаных ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», тады як Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) не ўключылі зусім нікога.

Партыя

Вылучана

Уключана

%

Партыя БНФ 201 5 2,5 %
Аб’яднаная грамадзянская партыя 174 4 2,3 %
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) 54 0 0 %
Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» 66 12 18,2 %

Сярод праўладных партыяў сітуацыя цалкам адваротная. Тут найгоршы вынік – гэта 61,5 % Ліберальна-дэмакратычнай партыі. А ад прадстаўнікоў Беларускай патрыятычнай пыртыі ўключылі ўсіх прэтэндэнтаў.

Партыя

Вылучана

Уключана

%

Камуністычная партыя 922 882 95,7 %
Ліберальна-дэмакратычная партыя 13 8 61,5 %
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці 1135 1097 96,7 %
Беларуская аграрная партыя 617 614 99,5%
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя 649 634 97,7 %
Рэспубліканская партыя 172 160 93,0 %
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды 344 336 97,7 %
Беларуская патрыятычная партыя 32 32 100 %

Агулам з 63 646 сябраў участковых камісіяў 3 784 з’яўляюцца сябрамі палітычных партыяў.

Аб’ектыў
Апазіцыя абвясціла кампанію назірання за «нявыбарамі»
2019.02.05 20:53

Ад грамадскіх аб’яднанняў у склад камісіяў больш за ўсё прайшло прэтэндэнтаў ад прафсаюзаў – 8985 чалавек. Ад «Белай Русі» ўключылі 4 548 чалавек, ад БРСМ – 3 809, Беларускага саюзу жанчын – 4 363, Беларускага грамадскага абʼяднання ветэранаў – 3 191.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў