Апазіцыянер перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Аргентыне


Прамежкавыя вынікі галасавання. Скрыншот

Апазіцыянер Альбэрта Фэрнандэс пасля апрацавання больш за 97 % галасоў выйграе выбары прэзідэнта Аргентыны, набіраючы 48,1 %. Дзейны кіраўнік краіны Маўрысьё Макры набірае толькі 40,4 %.

Паводле аргентынскага заканадаўству, у першым туры можа перамагчы той кандыдат, які набярэ больш за 45 % галасоў ці 40 %, але з адрывам больш за 10 % ад бліжэйшага суперніка.

Пераможца аргентынскіх выбараў Альбэрта Фэрнандэс.
Фота: AGUSTIN MARCARIAN/Reuters/Forum

Макры ўжо павіншаваў з перамогай на выбарах свайго суперніка і запрасіў яго на сустрэчу ў 28 кастрычнік, паведамляе «Reuters».

Фэрнандэс адзначыў, што прыняў запрашэнне.

Агулам у выбарах удзельнічала шэсць кандыдатаў.

Hавiны
Былой прэзідэнтцы Аргентыны газеты дастаўлялі самалётамі
2019.03.29 10:17

МГ belsat.eu

Стужка навінаў