Апазіцыя просіць дзяржсакратара ЗША не забываць пра санкцыі


Лідары беларускіх апазіцыйных партыяў звярнуліся з лістом да дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампэа, які 1 лютага мае наведаць Менск і сустрэцца з кіраўніцтвам Беларусі. Пра гэта паведамляе ў Facebook Аб’яднаная грамадзянская партыя.

В обращении к Помпео политики напомнили о честных выборах, Будапештском Меморандуме и …Лидеры политических партий…

Opublikowany przez Объединенная Гражданская Партия – ОГП Czwartek, 30 stycznia 2020

У сваім звароце да дзяржсакратара ЗША апазіцыйныя палітыкі звярнулі ўвагу на важнасць сумленных выбараў і заклікалі яго памятаць пра абавязкі Вашынгтона паводле Будапэшцкага Мемарандуму.

Hавiны
Дзяржсакратар ЗША прыедзе ў Менск 1 лютага
2020.01.22 10:47

«Сёння на парадку дня – пытанні бяспекі, сумленных выбараў, спынення рэпрэсіяў. Пра гэта і ідзе гаворка ў звароце да кіраўніка вонкавапалітычнага ведамства ЗША. Мы нагадалі і аб Будапэшцкім Мемарандуме, і пра міжнародныя абавязкі Беларусі ў пытанні правядзення сумленных, свабодных выбараў. Не забыліся і пытанне кропкавых санкцыяў у дачыненні да тых беларускіх чыноўнікаў, якія спецыялізуюцца на ліквідацыі палітычных апанентаў і якія крадуць галасы выбарнікаў», – заявіў старшыня АГП Мікалай Казлоў.

Апроч яго, зварот падпісалі кіраўнікі Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук, БСДП Ігар Барысаў, Руху «За свабоду!» Юрась Губарэвіч, БХД Павел Севярынец і намеснік старшыні ПБНФ Аляксей Янукевіч.

Hавiны
Майк Пампэа пачаў свой візіт ва Украіну, на чарзе – Беларусь
2020.01.31 10:52

31 студзеня Майк Пампэа праводзіць сустрэчы ва Украіне. 1 лютага Майк Пампэа наведае Менск, дзе сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Макеем, пасля чаго скіруецца ў Казахстан.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў