Апазіцыйныя камуністы заклікаюць увесці 7-гадзінны працоўны дзень


На II пленуме Цэнтральнага Камітэту партыі «Справядлівы свет» (да 2009 года Партыя камуністаў Беларуская) быў прыняты адпаведны зварот.

«Існуючы сёння 8-гадзінны працоўны дзень, устаноўлены ў нашай краіне ў выніку перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. За мінулыя сто гадоў эканоміка Беларусі вырасла ў дзясяткі разоў, але працягласць працоўнага тыдня засталася нязменнай», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы партыі.

«Справядлівы свет» адзначае, што «сёння ў большасці краінаў Еўропы працягласць працоўнага тыдня ніжэй, чымся ў Беларусі». Напрыклад, у Нідэрландах. Даніі, Нарвегіі, Францыя, Ірландыі, Швейцарыі, Бельгіі, Іспаніі працягласць працоўнага тыдня складае менш за 36 гадзінаў.

«Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» выступае з ініцыятывай скарачэння працягласці працоўнага дня да 7 гадзінаў, а працоўнага тыдня – да 35 гадзінаў, без зніжэння заробкаў працоўных», – гаворыцца ў звароце.

Нацыянальная кампанія за абмежаванне працоўнага часу была ініцыяваная кіраўніком партыі Сяргеем Калякіным 8 чэрвеня. Тады палітык прапанаваў сумясціць пачатак кампаніі з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Парламенцкія выбары адбудуцца 17 лістапада 2019 года.

Hавiны
Апазіцыя пойдзе на парламенцкія выбары. Але адзінага спісу кандыдатаў не будзе
2019.08.05 19:54

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў