«Анёл-ахоўнік для Беларусі – Расея»: Лукашэнка развітаўся з экс-амбасадарам РФ


30 жніўня 2018 г. Аляксандр Сурыкаў і Аляксандр Лукашэнка. Фота - president.gov.by

30 жніўня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Аляксандрам Сурыкавым з нагоды завяршэння ягонай дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

«Анёл-ахоўнік для Беларусі – Расея, а для Расеі – Беларусь, нягледзячы на ​​розніцу ў велічыні – гэта не мае ў дадзеным выпадку ніякага значэння», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Кіраўнік Беларусі падзякаваў расейскаму амбасадару за працу і падарыў Сурыкаву драўляную мапу Беларусі.

«Мы народы аднаго славянскага роду. І была спроба раз’яднаць наша братэрства, і яны працягваюцца, але наша задача – не дапусціць гэтага… Калі я прыехаў у Беларусь [12 гадоў таму. – Заўв. Belsat.eu], беларусаў, якія жадаюць жыць у саюзе з Расеяй, было 46%, а ў саюзе з Еўропай – 39%. Цяпер жа першых 65%, другое – 20 з чымсьці адсоткаў [імаверна, гаворка ідзе вынікі даследавання Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэя Вардамацкага. – Belsat.eu]», – заявіў Сурыкаў.

Новым амбасадарам Расеі ў Беларусі будзе Міхаіл Бабіч. Адначасова ён будзе прадстаўніком прэзідэнта Расеі ў развіцці гандлёва-эканамічнай супрацы з Беларуссю.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары