«Антыжурналіст» Віктара Малішэўскага перамог у прэстыжным конкурсе «Deutsche Welle»


Блог беларускага журналіста і медыяаналітыка antijournalist.by прызналі лепшай грамадзянскай онлайн-ініцыятывай 2016 года ў намінацыі «Найлепшы сайт ці блог на расейскай мове».

На другім месцы расейскі сайт «Такие дела» – інфармацыйны праект дабрачыннага фонду «Патрэбна дапамога».

Блог з Беларусі набраў 5519 галасоў.

Віктар Малішэўскі сухой мовай лічбаў, наглядна і з іроніяй каментуе, а нярэдка абвяргае паведамленні дзяржаўных СМІ.

Міжнародны конкурс праводзіць медыякампанія «Deutche Welle». Сёлета адбылося 12-ае выданне The BobsBest of Online Activism.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў