Блогер Антон Матолька выклаў у інтэрнэце петыцыю наконт мэтазгоднасці траты бюджэтных сродкаў на рэканструкцыю вуліцы Камсамольскай у цэнтры Менску.
У петыцыі звяртаецца ўвага на шэраг недарэчнасцяў у плане рэканструкцыі – яны тычацца куплі гранітных кветачніцаў (толькі на іх выдаткоўваецца каля USD 100 тыс), ліхтарных слупоў і маленькіх слупкоў, дадатковага азелянення і г.д. «Ці няма тут растраты бюджэтных сродкаў?» – пытаецца аўтар дакументу.
Петыцыя будзе накіраваная ў пракуратуру, КДК і Менгарвыканкам.
«А Менгарвыканкам просім даць тлумачэнні, з якой прычыны не было праведзена ні грамадскіх абмеркаванняў, ні збору прапановаў ад жыхароў гораду па пытанні рэканструкцыі вуліц, а гэтак жа на якой падставе нідзе не публікуецца праектная дакументацыя дадзенага аб’екта?», – адзначаецца ў петыцыі.
5 вопросов по теме реконструкции Комсомольской.Вопрос номер один – когда я вчера это увидел – меня бомбило весь…
Opublikowany przez Antona Motolkę Poniedziałek, 14 maja 2018
На дадзены момант петыцыю ўжо падпісалі больш за 400 чалавек.
ІІ, belsat.eu