АНТ апублікавала апытанне пра электаральныя перавагі беларусаў


Больш за 87 % грамадзянаў Беларусі прымуць удзел у прэзідэнцкіх выбарах і значная большасць выбарнікаў аддадуць перавагу існаму кіраўніку краіны. Такія звесткі публікуе АНТ са спасылкай на апытанне, што зладзіў Аналітычны цэнтр «Ecoom».

Вядомы сваймі праўладнымі электаральнымі даследаваннямі Аналітычны цэнтр «Ecoom» зладзіў чарговае сацыялагічнае апытанне. Даследаванне праводзілася з 10 да 13 ліпеня 2020 года шляхам тэлефоннага апытання.

87,3 % грамадзянаў краіны адказалі, што маюць намер прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Пры гэтым 69,4 % апытаных гатовыя прагаласаваць за існага кіраўніка краіны. А вось рэйтынгі астатніх прэтэндэнтаў не перавышаюць сумарна 14,6 %. Гэтак, праўладны цэнтр налічыў, што рэйтынг Віктара Бабарыкі складае 6,7 %, а Валерый Цапкала з рэйтынгам 3,1 %.

Супраць усіх кандыдатаў маюць намер галасаваць 3,5 % апытаных.

АНТ пазначае, што прагназуецца далейшы рост электаральнага рэйтынгу А. Лукашэнкі (больш за 70%).

Узровень даверу існаму кіраўніку краіны, які ўключае не толькі электаральны рэйтынг, але і ацэнку сацыяльна-эканамічнай палітыкі, эфектыўнасці яго рашэнняў, паводле апытання, складае 78,1 %.

Раней з Інстытуту сацыялогіі НАН Беларусі ў інтэрнэт прасачылася інфармацыя, паводле якой рэйтынг даверу да Лукашэнкі ў Менску ў красавіку складаў 24 %.

Раніцай 14 ліпеня сілавікі выклікалі асобных працаўнікоў Інстытуту сацыялогіі і цікавіліся іхнымі дадзенымі на электронных носьбітах.

Hавiны
Сілавікі зацікавіліся Інстытутам сацыялогіі НАН?
2020.07.14 14:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў