Анонс абмену палоннымі апынуўся фэйкам


Інфармацыя была распаўсюджаная праз неафіцыйны акаўнт Уладзіміра Зяленскага ў Twitter.

Вечарам 6 верасня ў неафіцыйным акаўнце Зяленскага ў Twitter з’явілася паведамленне пра абмен палоннымі. Меркаваныя дата і час называліся такія: ноч 7 верасня.

«Сёння ўначы (7 верасня) запланаваны абмен палоннымі (35/35 або 42/40). Практычна ўсе, хто абмяняецца, ужо дастаўлены (па стане на 18:00) у пункты абмену. Зразумела, калі зноў не будзе ніякага знешняга ўмяшання (як тыдзень таму)», – напісаў Зяленскі ў сваім акаўнце ў Twitter.

Але хутка стала вядома, што інфармацыя з’яўляецца фэйкам.

Нагадаем, пра тое, што Украіна і Расея павінны абмяняцца палоннымі, стала вядома яшчэ 22 жніўня. Тады называлася формула «33 на 33». 30 жніўня з раніцы была распаўсюджана навіна пра тое, што Алега Сянцова вызвалілі і вось-вось адбудзецца канчатковы абмен. Але афіцыйна інфармацыя не пацвярджалася, абмен так і не адбыўся.

Чаму зацягваецца абмен палоннымі: дзве праўдападобныя версіі

Глядзі таксама
Каментары