Ангела Мэркель заклікала вызваліць Аляксея Навальнага


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла на прэс-канферэнцыі ў Берліне пра неабходнасць неадкладнага вызвалення з-пад арышту Аляксея Навальнага, паведамляе DW.com.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала Крэмль вызваліць расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

«Вядома, я патрабую неадкладна вызваліць спадара Навальнага. Федэральны ўрад лічыць, што гэта было б правільным. І вельмі тэрмінова», – заявіла Ангела Мэркель.

Аляксей Навальны, якога затрымалі пасля прылёту з Берліну ў Маскву, застанецца за кратамі да 15 лютага. Сёння Хімкаўскі суд Маскоўскай вобласці, паседжанне якога адбывалася проста ў Хімкаўскім аддзеле паліцыі, пакараў палітыка 30-дзённым арыштам.

Аляксея Навальнага затрымалі праз перабыванне ў вышуку за «шматразовыя парушэнні выпрабавальнага тэрміну». Акрамя таго, Следчы камітэт Расеі распачаў у дачыненні Навальнага крымінальную справу пра махлярства ў асабліва буйным памеры.

Са жніўня палітык лекаваўся ў Нямеччыне пасля атручэння рэчывам з групы «Навічок». Па вяртанні ў Маскву палітыка затрымалі проста ў аэрапорце.

Hавiны
Вяртанне Аляксея Навальнага ў Маскву. Онлайн
2021.01.17 14:40

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў