Ангела Мэркель – самая ўплывовая жанчына свету па версіі Forbes


«Тэўтонская Маргарэт Тэтчэр» і «маці нямецкай нацыі» у пяты раз заваявала пальму першынства ў рэйтынгу самых уплывовых жанчын свету.

«Мэркель цяпер мае шмат на галаве: мігрантаў, расейскія санкцыі, шпіёнскія скандалы, стабілізацыю еўразоны і трагедыю з летаком «Germanwings». Але тое, пра што яна пэўна не думае – але думаем мы – у наступным годзе пасля выбараў у ЗША яна можа прайграць свой тытул упершыню з 2010 года адзінай кандыдатцы, якая мае матэматычны шанец «кіраваць» светам», – рэзюмуе свой выбар часопіс.

Былы дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан з’яўляецца галоўнай прэтэндэнткай на пост прэзідэнта ЗША ад дэмакратаў і ад моманту паўстання рэйтынгу Forbes у 2004-м кожны год у ім фігуруе. Сёлета яна размясцілася на другім радку, аднак «ужо дыхае Меркель ў патыліцу», адзначае часопіс.

Сярод самых уплывовых жанчын апынуліся таксама жонка Біла Гейтса Мелінда, генеральны дырэктар «General Motors» Мэры Барра, кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард, прэзідэнт Бразіліі Дылма Русэф, аперацыйны дырэктар Facebook Шэрыл Сандберг, генеральны дырэктар Youtube С’юзан Войжыцкі, першая лэдзі ЗША Мішэль Оўбама.

Беларусак у спісе няма.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў