Канцлерка Нямеччыны на сустрэчы з прэм’ерам Фінляндыі Аляксандэрам Стубам у Берліне адзначыла, што Еўразвязу патрэбная гарантыя таго, што далейшых прэтэнзіяў на тэрыторыю Украіны не будзе.
Еўропа мусіць працягваць ціск, каб дамагчыся паляпшэння абстаноўкі ва Украіне: «Нам трэба спыненне агню, але нам трэба і рашэнне, узгодненае з кіраўніцтвам Украіны… Там патрэбныя выбары, якія будуць мець характар вольных. Украінскі ўрад сказаў, што ім там патрэбныя легітымныя прадстаўнікі. У маім уяўленні там мусяць быць назіральнікі АБСЕ, і ўсё павінна адбывацца ва ўзгадненні з Украінай», – заявіла Мэркель.
Мэркель дадала, што Захад мусіць быць гатовы да таго, што крызіс ва Украіне зацягнецца на доўгі час.
У сувязі з канфліктам на Данбасе Еўразвяз увёў візавыя і фінансавыя санкцыі супраць 119 чалавек, у тым ліку палітыкаў, вайскоўцаў, блізкіх да Крамля, 23 кампаніяў і юрыдычных асобаў.
ДР, belsat.eu паводле ria.ru