Ангела Мэркель больш не хоча быць канцлерам Нямеччыны


Чацвёрты тэрмін Мэркель на пасадзе канцлера скончыцца ў 2021 годзе. Пра гэта крыніцы ў партыі Мэркель паведамілі агенцтву AFP.

Раней яна пастанавіла падаць у адстаўку з пасады старшыні Хрысціянска-дэмакратычнага звязу, якім кіравала цягам 18 гадоў.

У Нямеччыне падтрыманне Хрысціянска-дэмакратычнага звязу і Хрысціянска-сацыяльнага звязу ўпала да новага гістарычнага мінімуму. Згодна з вынікамі апытанняў, цяпер толькі 24 % рэспандэнтаў падтрымліваюць блок ХДЗ/ХСЗ.

Падзенне папулярнасці партый звязваюць з іх частымі спорамі ў пытанні пра мігрантаў. Міністр унутраных справаў Нямеччыны лідар ХСЗ Горст Зээгофэр пагражаў з ліпеня перакрыць нямецкія межы, калі не будзе пастановы ЕЗ адносна мігрантаў. Раскол паміж партнёрамі прывёў бы да распаду кааліцыі і, як следства, адстаўкі Мэркель.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары