Анджэй Пачобут: «Белсат» – гэта акно ў навакольны свет


Вядомы журналіст, дзеяч Саюзу палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут выказаўся ў падтрыманне незалежнага тэлеканалу «Белсат».

«Белсат» глядзяць перадусім жыхары малых гарадоў і вёсак, якія мала карыстаюцца інтэрнэтам. Для іх незалежны тэлеканал зʼяўляецца акном у навакольны свет, падкрэсліў Анджэй Пачобут.

«Я маю надзею, што «Белсат» не знікне, што гэта працоўнае рашэнне, якое будзе перагледжанае. Таму я спадзяюся, што «Белсат» будзе надалей існаваць. Але ў кантэксце расейскай інфармацыйнай палітыкі, трэба сказаць, што расейскія медыі дамінуюць у Беларусі, якія ўплываюць на грамадскую думку і ствараюць прарасейскія грамадскія настроі. Адна з альтэрнатываў – гэта «Белсат». Таму ён быў вельмі важны», – адзначыў дзеяч.

Узгадаем, што у інтэрнэце з’явілася петыцыя на падтрыманне «Белсату». Падпісаць яе можна па спасылцы.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў