Анджэй Мрочэк: «Тэракты на руку Расеі, бо прыводзяць да хаосу ў Еўразвязе»


Глядзіце ў «ПраСвеце» размову з экспертам у антытэрарызме, польскім адмыслоўцам Анджэем Мрочэкам. Таксама ў выданні – хроніка найбуйнейшых тэрактаў тэрактаў, зладжаных ісламістамі ў Еўропе.

Глядзіце размову з экспертам у антытэрарызме >>>

Анджэй Мрочэк: «Тэракты ў Бруселі – на карысць Расеі»

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/i-Oe91M-mmM?t=4m50s”][vc_column_text]У найноўшым выданні мы сабралі хроніку мусульманскіх тэрактаў у Еўропе з 2004 года да сёння.

Тэрарыстычныя атакі ісламскіх фундаменталістаў на Еўропу. Нашыя дні

11 сакавіка 2004
Мадрыд, Іспанія

На чыгуначным вакзале Аточа і трох прыгарадных станцыях амаль адначасова выбухнулі бомбы, пакінутыя ў чатырох цягніках.
Загінулі сто дзевяноста адна асоба, параненыя больш за дзве тысячы. Адказнасць узяла на сябе групоўка «Брыгады Абу Хафс аль-Масры», звязаная з тэрарыстычнаю арганізацыяй «Аль-Каіда».

Да сёння тэракты ў Іспаніі – найбуйнейшыя ў сучаснай гісторыі Еўропы.

7 ліпеня 2005
Лондан, Вялікая Брытанія

Тэрарысты-смяротнікі зарганізавалі серыю з чатырох выбухаў: узарвалі тры цягнікі метрапалітэну, а пазней – гарадскі аўтобус. У выніку загінулі 52 асобы. Больш за семсот чалавек параненыя. Адказнасць за тэракт узяла на сябе «Аль-Каіда».

Сакавік 2012
Тулюз і Монтабан, Францыя

Тэрарыст здзейсніў серыю забойстваў. Цягам трох дзён ён забіў трох вайскоўцаў, настаўніка духоўнага выхавання з габрэйскай школы, двух ягоных дзяцей і васьмігадовую дзяўчынку. Адказнасць за расстрэлы ўзялі на сябе ісламісты, звязаныя з арганізацыяй «Аль-Каіда ў Ісламскім Магрыбе».

18 ліпеня 2012
Бургас, Балгарыя

У аэрапорце гораду Бургас узарвалі аўтобус з ізраільскімі турыстамі. Загінулі шэсць асобаў – пяць грамадзянаў Ізраілю, адзін грамадзянін Балгарыі. Яшчэ трыццаць дзве асобы параненыя. Адказная за тэракт – ліванская групоўка «Хізбула».

7 студзеня 2015
Рэдакцыя «Charlie Hebdo», Парыж, Францыя

Два ўзброеныя тэрарысты з крыкамі «Алаху Акбар!» у рэдакцыі сатырычнага часопісу «Charlie Hebdo» ў Парыжы адкрылі агонь па працаўніках. Загінулі 12 чалавек. 11 асобаў параненыя. Адказнасць за тэракт узяла «Аль-Каiда». Так ісламісты адпомсцілі за карыкатуры на прарока Мухамэда, якія публікавала выданне.

13 лістапада 2015
Парыж, Францыя

У французскай сталіцы і яе прыгарадзе Сэн-Дэні ў выніку выбухаў і масавага забойства загінулі 130 асобаў, раненні атрымалі 352 асобы. Адказнасць за тэракт узяла тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

22 сакавіка 2016
Брусель, Бельгія

Два першыя выбухі ў Брусельскім аэрапорце (горад Завэнтэм) прывялі да абвальвання падвеснай столі ды маштабных разбурэнняў.
Апошні выбух прагрымеў у вагоне метро за 500 метраў ад адміністрацыйных будынкаў Еўрапейскага Звязу.
34 асобы загінулі, 186 параненых.

Чацвёртая бомба, найбольшая, не выбухнула праз памылку таксафірмы. Тэрарысты замовілі вялікі аўтамабіль, але аператар выслала звычайны легкавік. Тэрырысты былі вымушаныя пакінуць бомбу. Яе, а таксама хімічныя рэактывы і сцяг «Ісламскай дзяржавы» знайшлі падчас спецаперацыі ў раёне Схарбээк.

Стужка навінаў