Анджэй Дуда запрасіў Уладзіміра Зяленскага ў Варшаву


Прэзідэнт Польшчы запрасіў украінскага калегу на гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Уладзіміра Зяленскага.

Дуда і Зяленскі сустрэліся 4 чэрвеня ў Бруселі, куды новы лідар Украіны адправіўся з двухдзённым візітам.

Паводле прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта, ён з удзячнасцю прыняў запрашэнне.

«Спадзяюся і веру, што мы сумеснымі намаганнямі будзем тварыць гісторыю поспеху шчырых адносінаў сяброўства і партнёрскага ўзаемадзеяння паміж Украінай і Польшчай», – заявіў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Польшчы таксама выказаў надзею на прымірэнне дзвюх краін у гістарычных пытаннях і ўсталяванне праўды праз працу экспертаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў