Андрэй Курэйчык: Браць дазвол на кіно прыніжальна!


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbTIwWUN6aF9mMEklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Згодна з канстытуцыяй Беларусі чалавек мае права на свабоду ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці. Але з наступнага году, прафесійная дзейнасць незалежных кінавытворцаў краіны можа апынуцца пад пагрозаю.

«Мне прасцей паехаць у Смаленск, Вільню, Беласток, чым пакутаваць тут з бюракратамі і тлумачыць ім чаму яны не даюць мне грошай, а я павінен у іх прасіць дазвол і плаціць ім за гэта» – абураецца рэжысёр Андрэй Курэйчык.

У сеціва трапіў праект указу кіраўніка краіны, які абавяжа кожнага, хто здымае стужкі самастойна спачатку атрымаць пасведчанне, фактычна – дазвол здымаць. Адпаведна без яго стварэнне фільму будзе незаконным.

10404225_745560585536077_2317527537561033145_n

Браць дазволы прыніжальна

«Асабіста я не збіраюся атрымліваць ніякіх дазволаў, бо лічу гэта прыніжальным для мастака, каб чыноўнік чытаў мой сцэнар і распавядаў ці я магу здымаць кіно па ім» — тлумачыць Андрэй Курэйчык.

Глядзець поўную версію выдання

На думку рэжысёра гэты дакумент можа значна зменшыць колькасць незалежных стужак якія вырабляюць у Беларусі.

Чаго чакаць ад новаўвядзенняў тым, хто здымае кіно і як абыйсці новы ўказ у рэпартажы праграмы «Маю права»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў