Андрэй Суздальцаў пра «Захад-2017»: Рашэнняў, каб расейскія войскі засталіся ў Беларусі, няма


Палітолаг Андрэй Суздальцаў каментуе дачыненні Беларусі і Расеі, харчовыя войны, засцярогі адносна вучэнняў «Захад-2017», пра імавернасць рэферэндуму ў лютым 2018-га ды абяцанні заробку ў $ 500.

Стан беларуска-расейскіх дачыненняў

Лукашэнка лічыць, што ён вырашыў праблему з Пуціным. Але не ўсё атрымліваецца. Адносна крэдыту, які адносна абяцалі ў мільярд долараў. Не ўсё зразумела з пазіцыяй Раскамнадзору. Менск лічыў, што Расея адкрые ўсе брамы, але не атрымалася. Таму рассыпацца ў кампліментах Лукашэнцы ў Піцеры не было сэнсу. Гэта кажа пра тое, што Лукашэнка будзе сканцэнтраваны на тым, каб атрымаць нешта ад Кітаю.

Пра харчовыя войны

Згадкі пра кантрабанду і нізкую якасць аказваюць разбуральны эфект на прадпрымальнікаў беларускай прадукцыі і зніжаюць імідж беларускіх тавараў. Гэта бяда.

Пра засцярогі адносна вучэнняў «Захад-2017»

Ніякіх рашэнняў, каб расейскія войскі засталіся на тэрыторыі Беларусі, няма. Каб пакінуць войскі, патрэбныя базы. А самае галоўнае, гэта змяняе ўвесь узровень узаемаадносінаў паміж супрацоўніцтвам Расеі і Беларусі. Гэта немагчыма ўкрыць, бо патрабуе ратыфікацыі дагавораў.

Пра імавернасць рэферэндуму ў лютым 2018-га

Лукашэнка двойчы праводзіў рэферэндумы без падрымкі Расеі. Ён карыстаўся момантам. Неверагодны па цынізму рэферэндум 2004-га года, які пачаўся пад шумок, калі адбыліся падзеі ў Беслане. Дзіцячая кроў лягла ў аснову па адмене лічыльніка на пераабранне Лукашэнка на пост прэзідэнта. Лукашэнка не проста падагнаў рэферэндум, ён засланяецца тым, што Расеі будзе не да Лукашэнка. Таму ён страхуецца.

Пра абяцанні Лукашэнкі заробку $ 500

Фактараў, якія дазваляюць падняць сярэдні заробак у Беларусі да 500 $ няма. Гэта вельмі цяжкі працэс павышэння аплаты працы. Часова падняць яе Лукашэнка можа. Ён разлічвае, што пасля 3 красавіка, калі Расея ўзнавіла пастаўкі нафты на НПЗ, ён зможа перакінуць частку грошай і змусіць дзяржсектар падняць заробак. Такое ўжо было, пасля яна зменшылася амаль у два разы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў