Андрэй Раўкоў: наша задача — не дапусціць пагібелі дзяржавы


Аб гэтым дзяржаўны сакратар Савету Бяспекі заявіў у эфіры тэлеканалу СТВ.

Андрэй Раўкоў. Фота – dosaaf-borisov.by

Андрэй Раўкоў, дзяржаўны сакратар Савету Бяспекі, зрабіў некалькі заяваў наконт захавання стабільнасці ў Беларусі падчас візіту ў 103-ю віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду.

Ён распавёў, што калі была вайсковая дактрына, якая была прынятая ў 2018 годзе, перапрацоўвалася на падставе бягучых рызыкаў. У ёй улічаны рызыкі і галоўнага пытання Аляксандра Лукашэнкі: як пачнецца вайна ў Беларусі?

«Вы павінныя дакладна разумець: мы – сілавы інструмент. І не толькі Узброеныя Сілы, але і міліцыя, і АМАП, і органы ўнутраных справаў, унутраныя войскі і памежнікі, і іншыя сілавыя структуры. І нашая задача – не дапусціць пагібелі дзяржавы, кровапраліцця ў народзе», – заявіў ён.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў