Андрэй Макарэвіч напісаў песню пра амапаўцаў, якія збівалі мітынгоўцаў у Маскве


Вядомы расейскі музыка, заснавальнік гурта «Машина времени» Андрэй Макарэвіч выклаў на сваёй старонцы ў «Facebook’у» песню прысвечанаю падзеям у Маскве 27 ліпеня, калі сілавікі жорстка разагналі акцыю пратэсту.

Opublikowany przez Андрей Макаревич Wtorek, 30 lipca 2019

У песні музыка іранічна разважае, навошта амапаўцаў носяць чорныя маскі. Аўтар робіць здагадку: гэта таму, што сілавікам можа быць «сорамна біць бяззбройных», а потым ілжэсведчыць супраць іх. Аднак, гаворыцца ў песні, калі амапавец паўстане перад Богам, маска яго не ўратуе і апраўданне, што ён «выконваў загад», не будзе прынятае.

Hавiны
У Маскве пачаліся ператрусы ва ўдзельнікаў пратэстаў 27 ліпеня
2019.07.31 08:57

Нагадаем: у Маскве 27 ліпеня незалежныя кандыдаты ў Масгардуму арганізавалі акцыю пратэсту. Мітынг быў жорстка разагнаны сілавікамі, затрымалі 1373 чалавек.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў