Анатоля Лябедзьку завочна аштрафавалі на 1150 рублёў за збор подпісаў супраць Андрэя Раўкова


Суд Савецкага раёну Менску прызнаў старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку вінаватым паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) і аштрафаваў на 50 базавых велічынь (1150 рублёў).

Падставай для складання пратаколу стаў удзел палітыку ў зборы подпісаў за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова ў сувязі са справай Аляксандра Коржыча.

Лябедзьку судзілі завочна, хаця ў будынак суда ён прыйшоў – паседжанне адбылося калі палітык у судовай канцэлярыі высвятляў акалічнасці адміністратыўнага працэсу ў адносінах да яго і пісаў скаргу.

Сегодняшний процесс это триумф мерзости и подлости. Меня судили без моего участия хотя я все время был в здании суда. Полный треш

Opublikowany przez Анатоль Лябедзька Piątek, 15 grudnia 2017

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў