Анатоль Лябедзька зладзіў акцыю салідарнасці з прадпрымальнікамі


Палітык запрасіў неабыякавых да праблемаў прадпрымальнікаў сабрацца а 12-й ля Чырвонага Касцёла ў Менску. У акцыі ўзялі ўдзел каля 30 асобаў. Міліцыянты склалі пратаколы.

 

На ўсіх, хто прамаўляў на мітынгу, міліцыянеры складалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, – інфармуе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Пасля кароткага мітынгу група ўдзельнікаў акцыі на чале са старшынёй АГП Анатолем Лябедзькам пайшла ў Дом ураду, каб перадаць 11 прапановаў па выхаду з сітуацыі з ІП. У Доме ўраду прынялі зварот і паабяцалі, што праз 15 дзён на яго адкажуць.

Разам з прадстаўнікамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і руху «За свабоду» Анатоль Лябедзька днямі сустрэўся з прадпрымальнікамі ў Дзяржынску і Жодзіна.

Абʼяднаная грамадзянская партыя сёння плануе перадаць у Савет Міністраў спіс прапановаў, накіраваных на стварэнне ўмоваў для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, а таксама новых працоўных месцаў.

Сярод прапановаў – адмена абавязковай сертыфікацыі тавараў і неабходнасці атрымліваць суправаджальныя дакументы. Менавіта з-за гэтага патрабавання ўладаў большасць індывідуальных прадпрымальнікаў сутыкнулася з праблемамі. Справа ў тым, што расейскія пастаўшчыкі тавараў, у якіх пераважна закупляюцца беларускія прадпрымальнікі, у большасці выпадкаў адмаўляюцца выдаваць сертыфікаты на прадукцыю.

НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі ў Facebook Анатоля Лябедзькі

Стужка навінаў