Еўразвяз заклапочаныя дзейнасцю «русского мира». Беларусь жа зʼяўляецца плацдармам для «русского мира», заўважыў старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
«Задавольваць Лукашэнку, увесь час падкідваючы яму моркву ці пернікі, – гэта нічога не дасць, бо Лукашэнка быў і застаецца хаўруснікам Пуціна. Пытанне толькі ў даўжыні павадка, на якім яго трымае Пуцін. Гэта вельмі небяспечная гульня. Хто можа змагацца «русским миром«»у Беларусі? Гэта акурат незалежныя мас-медыі, гэта апазіцыйна-дэмакратычныя палітычныя структуры, гэта праеўрапейска настроеныя людзі. І сюды патрэбныя інвестыцыі, а не ў Лукашэнку, бо на сённяшні дзень для «русского мира» вельмі спрыяльнае беларуская тэлевізія. Расейскія мас-медыі тут прысутнічаюць на 100 %, а Лукашэнку нават не выканаў абяцанне, дадзенае Парашэнку, і няма ўкраінскага каналу да сённяшняга дня ў кабельных сетках Беларусі», – заўважыў Анатоль Лябедзька.
Паводле яго, «Белсат» мусіць не толькі застацца, але і атрымаць новыя магчымасці, каб супрацьстаяць «русскому миру» ды прасоўваць еўрапейскую альтэрнатыву.
У інтэрнэце з’явілася петыцыя на падтрыманне «Белсату». Падпісаць яе можна па спасылцы.
МЯ, belsat.eu