Анархісты дзеля падтрымання затрыманага раварыста Дзмітра Паліенкі вывесілі банер на мосце


На знак салідарнасці са Змітром група анархістаў павесіла на мосце ў ажыўленай частцы Менску расцяжку «Свабоду анархісту Дзмітрыю Паліенку».

«Сёння арыштаваны раварыст, заўтра – любы з нас», – пішуць яны на сваёй старонцы.

Дзмітрыя Паліенку разам з іншымі раварыстамі затрымалі падчас акцыі «Крытычная маса» 29 красавіка. Паводле праваабаронцаў, калону раварыстаў падрэзаў бардовы мікрааўтобус, адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу, якія затрымалі шэсць чалавек, у тым ліку і назіральніка БХК. Маладых людзей закінулі ў аўтобус тварам у падлогу, моцна збілі.

Цяпер Дзмітрый Паліенка знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у «гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі» за тое, што ён нібыта парваў камізэльку супрацоўніку ДАІ. Хлопцу пагражае да 6 гадоў турмы.

Чытайце таксама>>> Раварыста, якому пагражае тэрмін, павіншавалі з Днём народзінаў ля сценаў Валадаркі 

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў