Анархісты Берасця правялі акцыю супраць «падатковых пабораў»


Актывісты анархісцкага руху закідалі білборды з сацыяльнай рэкламай пра падаткі.

У выніку акцыі былі пашкоджаныя тры білборды з сацыяльнай рэкламай – іх закідалі фарбай.

«Мы заклікаем усіх не плаціць падаткі, бо яны, у першую чаргу, ідуць не на тое, каб забяспечыць нас з вамі, а на тое, каб забяспечыць бяспеку і дабрабыт тых, хто пры ўладзе», – напісалі анархісты ў сваім звароце.

Крамя таго анархісты намалявалі графіці, у якім адзначаецца, што «дзяржава, якая рабуе і не бароніц народ, не мае права на існаванне».

Глядзіце таксама >>> Берасцейская падатковая і Упраўленне прымусовага выканання распачалі агрэсіўную рэкламную кампанію (ФОТАФАКТ)

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў