Анархіста Жаромскага з сяброўкай знялі з цягніку і адпусцілі пасля дагляду


Анархістаў Вадзіма Жаромскага і Марфу Рабкову памежнікі не выпусцілі з Беларусі – іх знялі з цягніку Менск-Вільня на станцыі Гудагай. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Падчас пашпартнага кантролю памежнікі адабралі ў іх пашпарты, патлумачыўшы гэта «выбарачным кантролем». Пазней Жаромскага і Рабкову знялі з цягніка ў Гудагаі.

Пазней стала вядома, што абодвух адпусцілі пасля асабістага дагляду. Памежнікі паабяцалі пасадзіць іх на наступны цягнік да літоўскай мяжы.

Вадзім Жаромскі – экс-фігурант «справы графіцістаў», Марфа Рабкова – ягоная паплечніца, раней была абвінавачаная ў заліцці фарбай дзвярэй Белтэерадыёкампаніі.

КА, belsat.eu, фота Андрэя Стрыжака

Стужка навінаў