Ананімная крыніца: Ізраілевіча «мурыжат». Час падціскае, і яны хочуць нешта знайсці на яго


З моманту затрымання бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча мінула 72 гадзіны, аднак сілавыя структуры не пацвердзілі сваю датычнасць да затрымання.

Нагадаем, што 30 кастрычніка блог «1863» паведаміў пра затрыманне Ізраілевіча па падазрэнні ў спробе дачы хабару для ў рэгулявання будаўнічых пытанняў. Гэтую інфармацыю пацвердзілі некалькі крыніцаў.

«Чалавека няма ў хаце. Гэта факт. Ніхто да гэтага часу не атрымаў афіцыйныя дакументы з гэтай нагоды. Яго ізалявалі і «мурыжат». [Сілавыя. – Заўв. TUT.BY] ведамствы адхрышчваюцца і перакладаюць адзін на аднаго. Бо фактаў няма, але, мабыць, ёсць чыёсьці жаданне яго затрымаць. Таму не выпускаюць, – распавяла TUT.BY ананімная крыніца. – Час падціскае, і яны спрабуюць нешта знайсці. І верагодна, штосьці прыдумаюць».

Юлія Ганчарова, прэс-сакратарка Следчага камітэту пракаментавала спробы медыяў даведацца пра лёс Ізраілевіч у вершаванай форме

Аркадзь Ізраілевіч з’яўляецца саўладальнікам групы кампаніяў ІВ, якая пабудавала шэраг бізнес-цэнтраў і жылых дамоў у Менску. Прадпрымальнік таксама займаўся гандлем нафтапрадуктамі. Мае долю ў асфальтабетонным заводзе.

ЮВ, belast.eu, паводле TUT.BY

Глядзі таксама
Каментары