Ананіч – Севярынцу: абнародаванне на БТ матэрыялаў праслухоўвання – не парушэнне закону


Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч адказала сустаршыні БХД на зварот у справе публікацыі тэлефоннай размовы са Змітром Дашкевічам у фільме «Званок сябру», які ўвесну паказалі па БТ.

Паводле Ананіч, публікацыя аўдыё прыватнай тэлефоннай размовы ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу не зʼяўляецца парушэннем закона.Таму, падсумоўвае яна, няма падставаў для нейкіх мер адказнасці ў дачыненні да БТ.

«Адказ міністра інфармацыі можна цалкам публікаваць у рубрыцы «Ноў комэнт»», – піша Севярынец.

Урывак з тэлефоннай размовы Паўла Севярынца з лідарам «Маладога Фронту» Змітром Дашкевічам прагучаў у другой частцы прапагандысцкага фільму тэлеканалу «Беларусь1» «Званок сябру». У ім аўтары звязвалі пратэсты супраць так званага падатку на дармаедства з падзеямі на ўсходзе Украіны і са зверствамі нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны.

Севярынец напісаў заяву ў пракуратуру і Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэту Менску, адкуль пазней атрымаў адказ, што запіс на тэлебачанне даставілі ананімы, а значыць – ніхто і не вінаваты.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў