Аналітыкі патлумачылі, чаму патаннелі катэджы ў анексаваным Крыме


За апошні год крымскія катэджы патаннелі на 2,2 %.

Пры гэтым індывідуальнае жыллё на курортах Краснадарскага краю Расеі падаражэла на 2,6 %.

Сярэдняя цана прыватнага дому на Крымскім паўвостраве склала 10,6 млн рублёў, палічылі аналітыкі онлайн-сервісу абвестак «Мир квартир». За апошні год гэты паказчык зменшыўся на 2,2 %.

Прычынамі падзенняў цэнаў сталі неадназначны палітычны статус рэгіёну, прававая невызначанасць крымскіх абʼектаў, складанасці з афармленнем уласнасці і незадвальняльны стан інфраструктуры, патлумачыў генеральны дырэктар сервісу «Мир квартир» Павел Луцэнка.

Найбольшае зніжэнне цаны зафіксавалі ў Ялце. За год сярэдні кошт дома, што стаіць асобна, упаў на 5 %, да 16,6 млн расейскіх рублёў ($ 284 тыс.), адзначаецца ў даследаванні. Прыкладна такая ж дынаміка змены коштаў і ў Сімферопалі, дзе дамы патаннелі на 4,7 %, да 9 млн рублёў ($ 155 тыс.).

Самым танным горадам Крыму у плане жылля аказалася Керч. Набыць асобны дом тут можна за 5,1 млн рублёў (каля $ 87 тыс.), сцвярджае «Мир квартир». За апошні год сярэдняя цана ўпала на 1,8 %.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «РБК»

Стужка навінаў