Амстэрдам забароніць аўтамабілі, што працуюць на бензіне і дызельным паліве


Гарадская рада сталіцы Нідэрландаў прыняла рашэнне з 2030 года цалкам забараніць уезд у горад транспартных сродкаў (аўтаў і матацыклаў), што працуюць на бензіне і дызельным паліве. Такім чынам плануецца палепшыць экалагічную сітуацыю ў горадзе.

«Забруджванне часта з’яўляецца ціхім забойцам, гэта адна з самых вялікіх небяспекаў для здароўя ў Амстэрдаме», – кажа дэпутатка гарадской рады Шаран Дэйксма.

Праграма будзе рэалізоўвацца паэтапна. Ужо з наступнага года ўезд у горад забароняць аўтамабілям на паліве, якія былі пабудаваныя да 2005 года. З 2022 года забарона будзе распаўсюджана на аўтобусы, з 2025 года – на матацыклы і скутары.

Улады Амстэрдаму таксама будуць стымуляваць пераход насельніцтва на экалагічна чыстыя электракары – напрыклад, гараджанам будуць часткова кампенсаваць выдаткі за паркоўку і заладаванне аўта.

ІІ belsat.eu, паводле Reuters

Стужка навінаў