«Amnesty International» заявіла пра рэгрэс у сітуацыі з правамі беларусаў


Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» падрыхтавала адносна Беларусі адмысловы брыфінг у межах Універсальнага перыядычнага агляду Рады ААН у справе правоў чалавека.

У дакуменце «Amnesty International» заклікае неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне і «пакласці канец бесчалавечнаму абыходжанню са сваякамі асуджаных і пакараных людзей».

Hавiны
Забойцу двух дзяўчат з Бабруйску расстралялі
2019.12.19 16:43

Таксама арганізацыя звяртае асаблівую ўвагу на невыкананне Беларуссю сваіх абавязкаў у дачыненні да свабоды выказвання меркаванняў, свабоды аб’яднанняў і мірных сходаў, у галіне ювенальнай юстыцыі і забеспячэння справядлівага судаводства, у пытаннях адносна дыскрымінацыі і захавання іншых правоў чалавека.

Гэтак, «Amnesty International» адзначае, што папраўкі да закону аб медыях, якія ўступілі ў моц у снежні 2018 года, значна ўзмацнілі дзяржаўны кантроль за інтэрнэт-СМІ. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абавязковую рэгістрацыю ўсіх удзельнікаў онлайн-форумаў і ўвядзенне юрыдычнай адказнасці ўласнікаў СМІ за такія каментары. Таксама звяртаецца ўвага на накладанне «надмерна вялікіх штрафаў» на незалежных журналістаў, якія супрацоўнічаюць з міжнароднымі медыямі.

Hавiны
Жыхара Рагачова чакае суд за каментар у сацсетцы
2019.03.11 11:13

У арганізацыі адзначаюць, што за пяць гадоў значна пагоршылася ў Беларусі і сітуацыя са свабодай сходаў. Аўтары агляду называць наўпроставай перашкодай для ажыццяўлення права на мірныя сходы папраўкі да Закону аб масавых акцыях, якія абавязалі арганізатараў падзеяў аплочваць ахову міліцыяй грамадскага парадку, працу медычных службаў і ўборку тэрыторыі акцыі.

У дакуменце падкрэсліваецца, што ў Беларусі працягваюць пераследаваць апазіцыйных актывістаў і палітыкаў, максімальна ўскладненая працэдура рэгістрацыі грамадскіх абʼяднанняў.

Hавiны
Каталікі не хочуць плаціць за дазвол на пілігрымку. Хто яшчэ адмаўляецца ад масавых акцыяў?
2019.04.27 15:44

«І хоць адзначаюцца і некаторыя пазітыўныя зрухі – напрыклад, адмена арт. 193.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжваў крымінальную адказнасць за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі, – яны кампенсуюцца рэгрэсам у іншых галінах», – заяўляюць у «Amnesty International».

Гэтак, за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі цяпер прадугледжаны штраф у $ 615.

Арганізацыя заклікала беларускія ўлады цалкам выконваць агульнапрызнаныя правы чалавека, перадусім права на свабоду выказвання меркавання, свабоду сходаў і асацыяцыяў, а таксама спыніць рэпрэсіі супраць крытыкаў ураду ды іншадумцаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў