Amnesty International заклікае кіраўніка МУС Юрыя Караева спыніць рэпрэсіі


Арганізацыя апублікавала адпаведную петыцыю на сваёй старонцы.

Праз затрыманні 14 ліпеня ў Менску прайшлі больш за 100 асобаў.
Фота: Аліса Ганчар / «Белсат»

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае кіраўніка МУС Юрыя Караева спыніць рэпрэсіі ў бок пратэстуючых.

«Людзі па ўсім свеце моцна ўзрушаныя здымкамі, відэа і паведамленнямі з Беларусі, на якіх можна пабачыць брутальныя задушэнне мірных пратэстаў. Гэтыя брутальныя парушэнні беларускага заканадаўства мусяць як мага хутчэй быць спыненыя. Беларусы мусяць мець права выказвацца мірным шляхам – гэта адныя з фундаментальных правоў чалавека», – перадаюць Amnesty International.

Белсат Zoom
Ціханоўская аб’ядналася са «старой» апазіцыяй
2020.07.20 22:18

Amnesty International заклікае Юрыя Караева, міністра ўнутраных справаў Беларусі:

  • неадкладна спыніць паліцэйскі гвалт у бок мірных пратэстоўцаў і журналістаў
  • упэўніцца, што права на свабоду мірных сходаў і выказванняў цалкам забяспечваецца
  • упэўніцца, што ўсіх супрацоўнікаў органаў правапарадку, якія ўзаемадзейнічаюць з насельніцтвам, можна індывідуальна ідэнтыфікаваць па імя або асабістаму нумару, а таксама распачаць усе іншыя неабходныя крокі да таго, каб гарантаваць поўную адказнасць такіх супрацоўнікаў і іх камандзіраў за ўсе свае дзеянні.

Паводле звестак праваабаронцаў ад пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі было затрымана больш за тысячу чалавек. Некаторых з іх некалькі гадзінаў пратрымалі ў РАУС і адпусцілі, некаторым далі штрафы, яшчэ нехта паехаў на «содні».

Сярод затрыманых пасля найбольш масавых акцыяў 18 чэрвеня і 14 ліпеня былі ўдзельнікі мірных акцыяў, якія не выкрыквалі аніякіх лозунгаў, і нават звычайныя мінакі, а таксама журналісты розных выданняў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў