Amnesty International прызнала Бабарыку і Ціханоўскага вязнямі сумлення

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International у адмысловай заяве заклікала беларускія ўлады спыніць крымінальны пераслед, запалохванне і рэпрэсіі супраць апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе праваабарончы партал spring96.org.

Amnesty International заяўляе, што лічыць Сяргея Ціханоўскага і восем чалавек, арыштаваных разам з ім (Яўгена Разнічэнку, Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Навуміка, Вяргілія Ушака, Аляксандра Арановіча, Сяргея Калмыкова, Васіля Баброўскага і Арцёма Сакава), вязнямі сумлення, паколькі яны трапілі за краты выключна ў сувязі з мірным ажыццяўленнем сваіх правоў. Праваабаронцы заклікаюць улады неадкладна вызваліць зняволеных.

Акрамя таго, у заяве адзначаецца, што вязнямі сумлення сталі Віктар і Эдуард Бабарыкі, якія пераследуюцца выключна за мірнае выказванне сваіх палітычных поглядаў.

Amnesty International таксама асуджае масавы пераслед блогераў і журналістаў, у прыватнасці Сяргея Багрова, Сяржука Лацінскага, Ігара Лосіка, Уладзіміра Няронскага, Сяргея Пятрухіна і Уладзіміра Цыгановіча.

«Усе яны — вязні сумлення і павінны быць неадкладна і безумоўна вызвалены», — гаворыцца ў заяве.

Ад былога амапаўца да праграміста. Што вядома пра фігурантаў «справы Ціханоўскага»

«Беларускія ўлады павінны спыніць крымінальны пераслед, запалохванне і рэпрэсіі супраць апанентаў Аляксандра Лукашэнкі і іх прыхільнікаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ», — гаворыцца ў адмысловай заяве Amnesty International.

«Задача – прыбраць лідараў меркавання». Усё, што вядома пра затрыманні блогераў

ІІ belsat.eu

Hавiны