Amnesty International пра падзеі ў Беларусі: Любы, хто затрыманы за мірныя пратэсты, з’яўляецца вязнем сумлення

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з адмысловай заявай з нагоды масавых затрыманняў у Беларусі 14 ліпеня.

Старэйшы кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанк заявіла, што людзі, якія сабраліся, каб асудзіць неўключэнне апазіцыйных палітыкаў у спіс кандыдатаў у прэзідэнты, «мелі поўнае права выйсці на вуліцы».

«Учора міліцыя імкнулася разагнаць мірныя сходы, звяртаючыся да празмернага і непатрэбнага ўжывання сілы, у шматлікіх выпадках былі задзейнічаны працаўнікі міліцыі ў цывільным. Гэта выклікала бурную рэакцыю з боку некаторых пратэстоўцаў, якія спрабавалі перадухіліць арышты і збіванні іншых, што таксама ўзмацніла напружанасць. Аднак, па словах відавочцаў і згодна з шырока даступным відэазапісамі, мітынгі заставаліся ў асноўным мірнымі, і многія з арыштаваных былі мірнымі пратэстоўцамі», – патлумачыла Джанг.

Праваабаронца заклікала беларускія ўлады «паважаць правы чалавека» і не пераследаваць людзей, якія адстойваюць свае правы і палітычны выбар.

«Любы, хто затрыманы проста за мірныя пратэсты ў Менску або іншых гарадах, з’яўляецца вязнем сумлення і павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены», – склала яна.

Яны выйшлі на мірны пратэст. Падчас акцыі 14 ліпеня сілавікі затрымалі больш за 250 чалавек

ІІ belsat.eu

Hавiны