«Амфетамін можна», а мітынгі – нельга: Беларусь у чаканні Еўрапейскіх гульняў


Замежнікам, якія прыедуць у Беларусь на Еўрапейскія гульні, дазволяць ужываць марыхуану і амфетамін у выглядзе лекаў. Пра гэта паведаміў рух «Legalize Belarus» у «Facebook’у». Але ці праўда гэта?

Прадстаўнікі арганізацыі накіравалі звароты ў розныя ведамствы (спасылкі на адказы ТУТ), у якіх парасілі дазволіць замежным гасцям выкарыстоўваць кантраляваныя рэчывы падчас правядзення Еўрапейскіх гульняў.

У адказе ад Дзяржаўнага памежнага камітэту гаворыцца, што ў Беларусь нібыта «можна прывозіць наркотыкі у тым ліку амфетамін, марыхуану, але толькі ў выглядзе лекавых сродкаў», спасылаецца «Legalize Belarus» на адказ памежнікаў.

Але на самой справе сітуацыя выглядае інакш. А прэс-рэліз грамадскай кампаніі ўтрымлівае некалькі недакладнасцяў.

Афіцыйны прэс-рэліз «Legalize Belarus»

Правілы ўвозу наркотыкаў прадугледжваюць атрыманне адпаведнай ліцэнзіі на імпарт або экспарт наркатычных рэчываў, якія не ўваходзяць у спіс забароненых. Увоз марыхуаны магчымы, але з дазволу шэрагу ведамстваў і толькі ў навуковых мэтах.

Дарэчы, ў адказе Міністэрства аховы грамадскай кампаніі, адзначаецца, што амфетамін і марыхуана з’яўляюцца забароненымі рэчывамі, якія не выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах (гл. урывак адказу Мінздароўя). Прынамсі ў Беларусі.

З адказу Мінздароўя
Hавiны
Лукашэнка забараніў дроны і некаторыя сайты на час Еўрапейскіх гульняў
2019.05.21 13:38

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў