Амерыканцы высмеялі «Еўрабачанне». Дасталася Айвану і Джамале


Тэлевядоўца CBS Стывэн Кальбэр у сваім вячэрнім сатырычным шоу раскрытыкаваў удзельнікаў «Еўрабачання», сярод іншых – беларускага спевака за ягоную голую галаграму з ваўкамі. Актор заскуголіў, як Айван, адзначыўшы, што ягонае «дог-шоу» сапраўды вылучалася.

Пасля беларуса вядоўца пераключыўся на разбор тэксту песні Джамалы, назваўшы яе «песняй лета», бо «нішто не можа разварушыць натоўп так, як этнічная чыстка».

Кальбэр дадаў, што ЗША таксама маглі б удзельнічаць у конкурсе, бо яны больш «еўрапейскія», чым сама Еўропа: амерыканцы ядуць больш піцы, чым італьянцы, а будучы амерыканскі прэзідэнт можа быць копіяй Мусаліні (на экране пры гэтым з’явіліся фота былога італьянскага лідара і Трампа).

Напрыканцы вядоўца прадставіў свой нумар, з якім, на ягоную думку, мог бы перамагчы на «Еўрабачанні» – блёсткі, парык і няхітры тэкст.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў