Кампанія «Sierra Nevada Corporation» абвясціла пра распрацоўку мабільнага комплексу, які дазволіць знішчаць дроны на хуткасці 80 км/г.
Комплекс «X-Madis» усталяваны на пікапе «Chevrolet Colorado». Ён складаецца з аптыка-электроннай сістэмы распазнавання цэляў, абсталявання радыёэлектроннай барацьбы і бартавога камп’ютара. Падчас руху сістэма можа знайсці дрон на небе і накіраваць на яго электрамагнітныя памехі, паведамляе «Defense News».
На сённяшні дзень ужо распрацаваныя супрацьдронавыя ружжы, стацыянарныя выпраменьвачы і беспілотнікі, якія могуць супрацьдзеяць дронам.
У красавіку стала вядома, што Следчы камітэт Беларусі плануе закупіць дроны «Inspire 2».
ЮВ, belsat.eu