Амерыканцы перадалі беларускім праваахоўнікам гарадзенскага «наркабарона», які ўцёк у ЗША


17 кастрычніка ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» амерыканскія праваахоўнікі перадалі прадстаўнікам Следчага камітэту Беларусі затрыманага і дэпартаванага са Злучаных Штатаў 21-гадовага гарадзенца. Малады чалавек уцёк у ЗША амаль два гады таму.

У 2015 годзе яго асудзілі за незаконны абарот наркотыкаў. Падчас адбывання пакарання хлопец набыў псіхатропы праз інтэрнэт і на наступны дзень быў затрыманы, але яму ўдалося ўцячы з краіны. Гарадзенца аб’явілі ў вышук па лініі Інтэрполу.

У жніўні 2017 года амерыканскія паліцэйскія затрымалі беларуса за «махлярства».

Перадача гарадзенскага «наркабарона» адбылася дзякуючы падпісанаму паміж Федэральным бюро расследаванняў ЗША і Следчым камітэтам Беларусі мемарандуму, паведамляе sk.gov.by.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў