Амерыканцы надрукавалі вуха, якое можа чуць


Тканкі новага вуха пасля імплантацыі ў арганізм дапасаваліся да атачэння і стварылі сістэму крывяносных сасудаў, што пачала функцыянаваць без усялякіх праблемаў. Пакуль эксперымент правялі толькі на жывёлінах.

Камандзе навукоўцаў пад кіраўніцтвам прафесара медыцыны Энтані Атала з Інстытуту рэгенератыўнай медыцыны пры ўніверсітэце Уэйк-Форэст удалося надрукаваць вуха, цягліцу і костку, якія пасля імплантацыі жывёлінам сталі нармальна працаваць. Гэта дае надзею, што ў бліжэйшы час падобныя аперацыі будуць праводзіцца на чалавечым арганізме. Гэта стане магчымым дзякуючы новай, адмыслова для гэтай мэты распрацаванай 3D-друкарцы.

Даследчыкі кажуць, што новы метад друку дазволіць ствараць тканіны, чые памеры і моц будуць прыдатныя для імплантацыі ў цела чалавека. Найважнейшым дасягненнем стала тое, што новая друкарка можа выкарыстоўваць для друку не пластык ці метал, але адмысловы біяматэрыял, механічныя ўласцівасці якога ідэнтычныя з жывымі арганізмамі. Раней гэта было праблемай.

Новыя органы з такога матэрыялу цалкам асімілююцца з арганізмам: абрастаюць храстками, жыламі і нават нервамі. То бок надрукаванае вуха можа чуць.

На стварэнне друкаркі ў Энтані Аталы і ягоных калегаў сыйшло амаль дзесяць гадоў.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”113727″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Наступным крокам у даследаваннях прафесара стане друк цягліцаў, храсткоў і касцей для ветэранаў вайны. Калі першыя спробы апынуцца паспяховымі, друкаваныя органы стануць новай надзеяй для тысячаў пацыентаў, якія чакаюць перасадкі.

ДД; фота: Wake Forest Baptist Medical Center

Стужка навінаў