Амерыканскія навукоўцы мяркуюць, што знайшлі месца для жыцця на Марсе


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”293280″ img_size=”large”][vc_column_text]Даследчыкі са Злучаных Штатаў выказалі здагадку, што размешчанае на Чырвонай планеце плато Таўмасія (Thaumasia Planum) можа быць прыгоднае для жыцця.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у навуковым выданні «Journal of Geophysical Research: Planets».

Даследчыкі прыйшлі да высновы, што плато Таўмасія ўтварылася ў выніку вулканічнай дзейнасці. Таксама ў раёне плато была выяўленая вялікая канцэнтрацыя серы і калію.

На думку навукоўцаў, прысутнасць гэтых двух хімічных элементаў можа сведчыць пра наяўнасць у гэтым рэгіёне вады ў адным з яе агрэгатных станаў. А гэта, можа зʼяўляцца прыкметай наяўнасці жыцця на плато.

Большасць дадзеных, на якія абапіраліся даследчыкі, былі атрыманыя пры дапамозе запушчанага ў 2001 годзе апарату «Mars Odyssey Orbiter». У цяперашні час на арбіце Марса знаходзяцца пяць станцыяў. З іх тры – амерыканскія: «Mars Odyssey» (з 2001 года), MRO (з 2006 года) і MAVEN (Mars Atmosphere and Volatile EvolutioN, з 2014 года).

ЮВ, belsat.eu, паводле astronomynow.com

Стужка навінаў