Амерыканскія дыпламаты ўшанавалі ў Курапатах пакутнікаў Беларусі


Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША Дэйвід Гэйл, які 17 верасня прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь, разам з прадстаўнікамі амерыканскай амбасады наведаў урочышча Курапаты каля Менску.

Намеснік Дзяржсакратара Дэвід Хэйл наведаў Курапаты, каб узгадаць пра трагічны лёс ахвяраў тыраніі і тэрору, адзначыць…

Opublikowany przez U.S. Embassy Minsk, Belarus Wtorek, 17 września 2019

Як паведамілі ў прадстаўніцтве ЗША, дыпламат зрабіў гэта, «каб узгадаць пра трагічны лёс ахвяраў тыраніі і тэрору, адзначыць цану, якую Беларусь заплаціла за сваю незалежнасць».

Таксама Дэйвід Гэйл наведаў урочышча, каб выказаць імкненне да таго, каб такія падзеі ніколі не адбыліся ізноў.

Hавiны
Упершыню за 11 гадоў у Менску з’явіцца амбасадар ЗША
2019.09.17 17:28

Дыпламаты ўсклалі бела-чырвона-белыя кветкі да крыжа пакутнікам Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў