Амерыканскія беларусы прадставілі прэм’еру новага музычнага кліпу


Прафесійная спеўная сям’я Казакоў з ЗША ў складзе заслужанай артысткі Беларусі Валянціны Пархоменка, яе мужа Алеся Казака і дачкі Вольгі Казак прадставіла прэмʼеру новага музычнага кліпу «Крыніца».

Словы песні напісала Валянціна Пархоменка, пра яе жыццё, пра тую неверагодную Крыніцу, якая дала ёй жыццё і натхненне. Музыку да песні напісала яе дачка Вольга Казак, якая таксама выканала песню.

«Гэта першая аўтарская супраца для маці і дачкі, але, спадзяемся, не апошняя. Кліп паказвае тры пакаленні дзяўчат і жанчын нашай сям’і, якія працягваюцца ў музыцы», – расказала Вольга Казак карэспандэнту belsat.eu.

Hавiны
«Маменька»: у ЗША знялі кліп пра тое, як беларусаў забіралі ў расейскае войска
2019.08.13 14:56

Выканаўцы называюць місіяй выступленняў свайго ансамблю ў розных краінах – садзейнічанне культурнаму ўзаемаразуменню праз мастацтва.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў