Амерыканскі прэзідэнт і чалавек, які перажыў атамнае бамбаванне


Прэзідэнт ЗША Барак Оўбама абдымае жыхара Хірасімы, які перажыў атамнае бамбаванне ў 1945 годзе. Оўбама стаў першым прэзідэнтам ЗША, які наведаў Хірасіму. Падчас выступу ў Мемарыяльным парку міру, амерыканскі лідар заклікаў цалкам адмовіцца ад ядравай зброі.

Бамбаванні Хірасімы і Нагасакі – адзіныя ў гісторыі выпадкі баявога ўжывання ядравай зброі. Агульная колькасць загінулых ад іх вагаецца ад 150 да 250 тыс. чалавек.

6 і 9 жніўня 1945 года, на завяршальным этапе Другой сусветнай, амерыканскія бамбавальнікі скінулі на гарады Хірасіма і Нагасакі ядравыя бомбы «Хлапчук» і «Таўстун», каб падштурхнуць Японію да хутчэйшай капітуляцыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў