Светлавы шар на відэарэгістратар свайго аўтамабіля засняў паліцэйскі Тым Фэрыс у штаце Мэн.
«Ніколі не ведаеш, што ўбачыш пры выкананні службовых абавязкаў», – адзначаецца ў каментары да відэа на «Facebook’у» дэпартаменту паліцыі гораду Портлэнд.
Паводле Associated Press, яркую ўспышку ў паветры заўважылі яшчэ ў некалькіх штатах, а таксама ў некаторых раёнах Канады. Усяго паведамляецца пра 400 выпадкаў назірання. Эксперты мяркуюць, што абʼект «мог быць памерам з тостар альбо лядоўню» і важыць да кілаграма.
Цяпер дакладнае месцазнаходжанне нябеснага цела невядома. Мясцовы музей «Maine Mineral & Gem Museum» паабяцаў узнагароду ў $ 20 тысяч таму, хто зможа яго знайсці.
ДР, belsat.eu