Амерыканскі фінансіст прадказаў тэрміны новага фінансавага крызісу, які закране і Беларусь

ВІДЭА

Паводле разлікаў заснавальніка найбуйнейшага ў свеце хэдж-фонду Bridgewater Associates Рэй Даліё Вялікая дэпрэсія ў сусветнай эканоміцы прыйдзе неўзабаве.

А менавіта эканамічны спад чакаецца ў бліжэйшыя два гады. Пазней нас чакае фінансавы крах.

Цяперашнюю сітуацыю Даліё параўнаў з 30-мі гадамі XX ст у ЗША і падкрэсліў, што гэта цыклічны працэс.

Даліё растлумачыў, што эканамічны цыкл падзяляецца на некалькі стадыяў. На першым этапе пазыкі растуць разам з даходамі, пры гэтым кошт актываў карпарацый таксама расце.

Пазней банкі запускаюць палітыку ўзмацнення жорсткасці крэдытна-грашовай палітыкі, працэнтныя стаўкі памяншаюцца амаль да нуля. На дадзеным этапе эканоміка ўваходзіць у стадыю дэпрэсіі. Тады цэнтрабанкі змякчаюць палітыку і пачынаюць купляць актывы. На такім этапе развіцця эканомікі ў свеце расце разрыў паміж багатымі і беднымі пластамі насельніцтва, што прыводзіць да росту напружанасці.

«Мы цяпер знаходзімся ў позняй частцы цыклу: кошт актываў высокі, працэнтныя стаўкі нізкія, мы пачынаем рабіць больш жорсткай манетарную палітыку – прыкладна гэтак жа, як у 1937 годзе. Акрамя таго, мы знаходзімся ў сітуацыі, у якой узмацняецца разрыў паміж багатымі і беднымі, што прыводзіць да з’яўлення папулізму», – рэзюмаваў Даліё.

На сусветны крызіс Аляксандр Лукашэнка ўскладаў адказнасць за айчынныя эканамічныя праблемы і летась, і пазалетась, і нават у 2011-ым ды 13-ым гадах – на піку нафтавых коштаў і глабальнага эканамічнага ажыўлення. Сёлета Беларусь адмовілася ад крэдыту МВФ. Паводле экспертаў, грошы МВФ для Беларусі самыя танныя. Астатняе ўсё даражэй, а значыцца – і горш для нашай краіны. Кампенсаваць адсутнасць гэтага крэдыту Менск плануе праз аблігацыі на суму ў 2 млрда долараў, якія будуць размешчаныя на рынках Расеі і Кітаю.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары